Краіны-суседзі Беларусі перайдуць на зімовы час
- 24.10.2026, 16:27
Ужо ў ноч на нядзелю.
У Польшчы пераход на зімовы час адбудзецца ў ноч з 24 на 25 кастрычніка 2026 года. У нядзелю а 3:00 стрэлкі гадзінніка трэба будзе перавесці на гадзіну назад — на 2:00. Ноч стане на гадзіну даўжэй, таму ў жыхароў краіны з'явіцца магчымасць паспаць лішнюю гадзіну.
Пасля пераводу гадзіннікаў розніца ў часе паміж Беларуссю і Польшчай складзе 2 гадзіны, а паміж Беларуссю і Літвой — 1 гадзіну. Кіеў таксама пераходзіць на зімовы час. Розніца паміж Мінскам і Кіевам таксама складзе гадзіну.
На летні час Еўропа вернецца толькі ў сакавіку: наступны раз стрэлкі перавядуць у ноч з 27 на 28 сакавіка.