Такаеў зноў заклікаў Пуціна спыніць вайну ва Украіне
3- 29.09.2026, 19:15
- 2,588
Прэзідэнт Казахстана нагадаў пра сваю пазіцыю, якую ён выказаў дыктатару РФ у Амску.
Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў у Берліне заявіў, што ўсе кіраўнікі дзяржаў выступаюць за спыненне ваенных дзеянняў ва Украіне.
«Я ўдзячны прэзідэнту Пуціну за тое, што ён з вялікім разуменнем успрыняў маю асабістую пазіцыю па гэтым пытанні. Паколькі ўсе мы — кіраўнікі дзяржаў — выступаем за спыненне ваенных дзеянняў на тэрыторыі Украіны, уключаючы прэзідэнта Расіі», — сказаў Такаеў.
25 ліпеня Пуцін і Такаеў правялі сустрэчу ў Амску, падчас якой казахстанскі лідар прапанаваў замарозіць вайну РФ ва Украіне і вярнуцца да Стамбульскай формулы ўрэгулявання. Кіраўнік рэспублікі падкрэсліў, што на перамовах у Турцыі былі дасягнутыя значныя вынікі, таму мае сэнс і далей рухацца ў бок міру пад гарантыі буйных дзяржаў.