29 верасня 2026, aўторак, 19:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы, ЗША і Канадзе адзначаюць Дзень кавы

1
У Польшчы, ЗША і Канадзе адзначаюць Дзень кавы

Каля 80% дарослых палякаў рэгулярна п'юць гэты напой.

Сёння, 29 кастрычніка, у Польшчы адзначаюць Дзень кавы. Сярэднестатыстычны паляк выпівае 95 літраў кавы за год, а каля 80% дарослых жыхароў Польшчы п'юць яе рэгулярна, перадае «Польскае радыё».

Па словах Патрыцыі Махоцкай, клінічнага дыетолага Ваяводскай спецыялізаванай бальніцы № 5 імя святой Варвары ў Соснаўцы, насуперак распаўсюджанаму меркаванню, кава валодае многімі карыснымі ўласцівасцямі.

«Кава бадзёрыць, паляпшае канцэнтрацыю ўвагі і, перш за ўсё, павышае ціск. Яна змяшчае рэчывы з супрацьзапаленчым і антыаксідантным дзеяннем. Насуперак распаўсюджанаму меркаванню, кава не вымывае магній у колькасцях, здольных паўплываць на наш арганізм. Чорная кава сама па сабе нізкакаларыйная — яна змяшчае ўсяго ад трох да пяці кілакалорый. Яе каларыйнасць павялічваецца толькі тады, калі мы дадаем у яе іншыя інгрэдыенты», — тлумачыць дыетолаг.

У залежнасці ад дабавак чашка кавы можа змяшчаць ад 80 да 400 кілакалорый.

Акрамя Польшчы, Дзень кавы адзначаюць сёння ў ЗША і Канадзе. Міжнародны дзень кавы адзначаецца асобна — 1 кастрычніка.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲