29 верасня 2026, aўторак, 19:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі назвалі гатункі бульбы для лепшага захоўвання

У Беларусі назвалі гатункі бульбы для лепшага захоўвання
Ілюстратыўнае фота: botanichka.ru

Галоўны нюанс для захоўвання бульбы — тэрмін спеласці.

Тэлеканал АНТ распавёў, якая бульба лепш захоўваецца зімой і ці залежыць гэта ад колеру клубняў.

Адзначаецца, што колер клубняў — то бок белая, жоўтая або чырвоная бульба — не з’яўляецца вызначальным фактарам для захоўвання ўраджаю. Галоўнае — гатунак, тэрмін спеласці і ўмовы захоўвання.

Колер, у прыватнасці, сведчыць пра ступень утрымання крухмалу. Найбольш яго ў белых гатунках, якія добрыя для пюрэ. Менш крухмалу — у чырвоных і ружовых гатунках; яны падыходзяць для смажання, а дзякуючы павышанаму ўтрыманню антыаксідантаў цікавыя тым, хто худнее. Жоўтыя гатункі, адпаведна, — пасярэдзіне. Яны будуць смачныя і пры варцы, і пры смажанні. Да таго ж у іх шмат вітаміну А.

Галоўны нюанс для захоўвання бульбы — тэрмін спеласці, і чым ён даўжэйшы, тым лепш. Таму раннеспелая бульба — дакладна не для зімовага захоўвання: з-за тонкай лупіны клубні хутка зморшчваюцца. Сярэднеспелыя гатункі праляжаць да вясны пры ўмове, што бульбу некалькі разоў за халодны перыяд перабяруць і ачысцяць ад парасткаў. А гатункам позняга тэрміну спеласці ўласцівая тоўстая лупіна, многія хваробы ім не страшныя. Яны якраз могуць даляжаць і да з’яўлення маладой бульбы новага сезона.

Калі казаць пра канкрэтныя назвы гатункаў, то гэта, напрыклад, «Неўскі», «Гала», «Журавінка», «Здабытак», «Рока».

Важна таксама выконваць умовы захоўвання: тэмпература ад +2 да +4 градусаў, вільготнасць каля 80–90%, добрая вентыляцыя і цёмнае памяшканне, а таксама драўляныя або пластыкавыя скрыні, у якія кладуць толькі здаровыя клубні.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲