Нанесены ўдар па КПП на мяжы Беларусі і Расіі
3- 29.09.2026, 9:32
- 6,374
Пачаўся пажар.
Украінскі Telegram-канал Supernova+ паведамляе пра ўдар па КПП «Красный Камень» на мяжы Беларусі і Расіі.
«Мяжа РБ/РФ ... Красный Камень .. падпалены міжнародны аўтамабільны пункт пропуску ...», — гаворыцца ў паведамленні пад відэа.
КПП «Красный Камень» (з беларускага боку — «Селішча») — гэта міжнародны аўтамабільны пункт пропуску на мяжы Расіі (Бранская вобласць, Злынкаўскі раён) і Беларусі (Гомельская вобласць), размешчаны на трасе Бранск — Кобрын (стык расійскай дарогі А-240 і беларускай М-10).

Заўважым, 27 верасня дрон атакаваў фуру з кавунамі на беларускіх нумарах.