Лукашэнка загаварыў пра мабілізацыю
2- 29.09.2026, 7:48
- 4,076
Заява прагучала на сустрэчы з чыноўнікамі.
На гэты момант беларускія аграрыі паспелі сабраць толькі частку запланаванага ўраджаю — пры тым, што да канца сезона засталіся лічаныя тыдні. Пра гэта на чарговай нарадзе па кадравых пытаннях заявіў дыктатар Лукашэнка, яго словы перадае дзяржаўнае агенцтва БелТА.
Кіраўнік чарговы раз звярнуўся да звыклай рыторыкі — заклікаў да «мабілізацыі» ў сельскай гаспадарцы. «Не расслабляйцеся, патрэбна мабілізацыя, і вельмі сур'ёзная», — заявіў ён, між іншым узгадняючы прызначэнні чыноўнікаў.
Паводле ўласнага прызнання кіраўніка, наперадзе «каласальны аб'ём» работ, а ўборачная кампанія «далёкая ад завяршэння». «Мы прайшлі толькі палову», — быў вымушаны канстатаваць ён, хоць сельскагаспадарчы сезон падыходзіць да канца.
Варта нагадаць, што месяц таму Лукашэнка ўжо прызнаваўся, што баіцца за ўраджай бульбы ў Беларусі з-за ліўневых дажджоў.