23 кастрычнiка 2026, Пятніца, 11:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Яраслаўскай вобласці РФ адбыўся разбуральны выбух на заводзе

15
У Яраслаўскай вобласці РФ адбыўся разбуральны выбух на заводзе
Фота: МНС Расіі

Загінулі не менш за 14 чалавек.

У Яраслаўскай вобласці Расіі, у Пераслаўль-Залескім акрузе, абвясцілі рэжым надзвычайнай сітуацыі рэгіянальнага ўзроўню пасля выбуху і пажару на прадпрыемстве па вытворчасці піротэхнікі ў вёсцы Кубрынск, даведаўся «Дыялог».

Паводле апошніх звестак, загінулі не менш за 14 чалавек, яшчэ некалькі лічацца зніклымі без вестак. Губернатар Міхаіл Яўраеў абвясціў 30 верасня днём жалобы.

Выбух адбыўся каля 16:00 на тэрыторыі прадпрыемства ТАА «Салют Юг», зарэгістраванага ў Мінеральных Водах. Паводле інфармацыі кіраўніка рэгіёна, першапачаткова паведамлялася прынамсі пра 10 загінулых, пазней колькасць ахвяр павялічылася да 14 — гэту інфармацыю пацвердзілі ў МНС. Пошукі астатніх пацярпелых працягваюцца. Адну з пацярпелых з траўмамі ног шпіталізавалі.

У выніку выбуху пацярпелі дзевяць шматкватэрных жылых дамоў побач з прадпрыемствам, у Кубрынску таксама адключылася электраэнергія. Улады дастаўляюць у населены пункт генератары, каб аднавіць працу сацыяльных аб’ектаў.

Следчы камітэт Расіі паведаміў аб узгаранні ў цэху па вытворчасці піротэхнічнай прадукцыі. Мяркуемай прычынай Shot называе кароткае замыканне.

Фота: МНС Расіі
Фота: МНС Расіі
Фота: МНС Расіі
Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲