10 вызваленых палітвязняў папрасілі міжнароднай абароны ў Польшчы
- 28.09.2026, 18:14
- 1,050
Іх вызвалілі 16 верасня.
Усе дзесяць палітвязняў з групы вызваленых 16 верасня, якія пераехалі ў Польшчу, падалі заявы на міжнародную абарону. Дзевяць чалавек зрабілі гэта ў Варшаве, адзін — у Беластоку, паведамляе Most.
Нагадваем, што паводле вынікаў перамоваў са спецпасланнікам ЗША Джонам Коулем, якія прайшлі ў Мінску, Беларусь 16 верасня вызваліла 25 чалавек. Усіх іх дэпартавалі ў Літву. Але дзесяць чалавек вырашылі пераехаць у Польшчу.
Рашэнне легалізавацца ў Польшчы былыя палітвязні прынялі са згоды польскіх уладаў.