Пуцін засакрэціў расійскую нафту
4- 28.09.2026, 18:39
- 2,802
Закрыты даныя аб НПЗ і экспарце.
Расійскі дыктатар Уладзімір Пуцін абмежаваў доступ да інфармацыі са сферы паліўна-энергетычнага комплексу РФ.
Адпаведны ўказ з яго подпісам быў апублікаваны на дзяржаўным партале прававой інфармацыі РФ 28 верасня, перадае dialog.ua.
Пуцін сваім указам уключыў інфармацыю пра працу расійскіх нафтаперапрацоўчых заводаў Расіі ў пералік тых, доступ да якіх абмежаваны. Цяпер будзе забаронена публікаваць інфармацыю пра аб'ёмы перапрацоўкі расійскіх НПЗ, у тым ліку пра вынікі ўкраінскіх удараў па іх.
У дакуменце адзначана, што гэта «безадкладныя меры... у адказ на недружалюбныя і якія супярэчаць міжнароднаму праву дзеянні ЗША і далучаных да іх дзяржаў».
Таксама Пуцін сваім указам забараніў распаўсюджваць даныя пра энергарэсурсы, якія Расія экспартуе, у тым ліку пра прадаўцоў і пакупнікоў, лагістыку, цэны.
Адзначым, што нядаўна прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў закон аб узмацненні санкцый супраць РФ. Ён прадугледжвае, у тым ліку, увядзенне пошлін да 500% у дачыненні да краін, якія набываюць расійскую нафту.