Памёр былы старшыня КДК Якабсон
3- 28.09.2026, 18:34
- 2,468
Прычына яго смерці не называецца.
Памёр 75-гадовы былы старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Аляксандр Якабсон. Прычына смерці былога высокапастаўленага чыноўніка не называецца.
Аляксандр Якабсон быў «дэпутатам» «палаты прадстаўнікоў» (1996–2000) і сябрам Савета Рэспублікі трэцяга і чацвёртага скліканняў.
З 2001 па 2010 гады ён кіраваў Гомельскім аблвыканкамам. У снежні 2010 года Аляксандра Якабсона прызначылі старшынём Камітэта дзяржаўнага кантролю.
У крэсле кіраўніка аднаго з найбольш уплывовых ведамстваў ён прабыў да жніўня 2014 года. Затым яго перавялі на пасаду памочніка Лукашэнкі па Мінску. У гэтым амплуа Аляксандр Якабсон прапрацаваў тры гады.