Сі Цзіньпін аднавіў дыпламатыю панд
2- 24.09.2026, 20:05
- 1,272
Кітай адправіць у ЗША дзвюх пандаў.
Старшыня КНР Сі Цзіньпін падчас сустрэчы з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам паведаміў, што ў найбліжэйшыя дні дзве панды прыбудуць у заапарк Атланты. Ён падкрэсліў, што панды — пасланцы сяброўства паміж народамі Кітая і ЗША.
«Сёння я хачу падзяліцца добрай навіной: праз некалькі дзён дзве панды — Пін-Пін і Фу Шуан — прыбудуць у свой новы дом у заапарк Атланты і сустрэнуцца з амерыканскімі наведвальнікамі», — заявіў Сі Цзіньпін падчас візіту ў Белы дом.
Упершыню ЗША атрымалі дзвюх пандаў у 1972 годзе па выніках візіту ў Кітай прэзідэнта Рычарда Ніксана. У красавіку Кітайская асацыяцыя аховы дзікай прыроды паведаміла, што адправіць у заапарк Атланты дзвюх вялікіх пандаў.