24 верасня 2026, Чацвер, 21:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памерла Марына Влады

6
Памерла Марына Влады
Фота: Getty Images, East News

Зорка французскага кіно і ўдава Уладзіміра Высоцкага памерла ва ўзросце 88 гадоў.

Французская актрыса і пісьменніца рускага паходжання Марына Влады памерла ва ўзросце 88 гадоў. Пра яе смерць 24 верасня паведаміла сям'я актрысы, перадае AFP.

Марына Влады нарадзілася 10 мая 1938 года ў французскім Клішы ў сям'і рускіх эмігрантаў. Яе сапраўднае імя — Марына дэ Палякова-Байдарава.

Влады была адной з прыкметных актрыс французскага кіно другой паловы XX стагоддзя. Яна знялася ў некалькіх дзясятках фільмаў і працавала з Жанам-Люкам Гадарам, Арсанам Уэлсам, Маркам Ферэры і іншымі вядомымі рэжысёрамі.

У 1963 годзе Влады атрымала прыз Канскага кінафестывалю за лепшую жаночую ролю ў фільме Марка Ферэры «Сужэнскае ложа». Сярод іншых вядомых стужак з яе ўдзелам — «Дзве ці тры рэчы, якія я ведаю пра яе» Жана-Люка Гадара, «Фальстаф» Арсана Уэлса і «Прынцэса Клеўская».

У СССР і постсавецкіх краінах яна таксама была шырока вядомая як жонка паэта, акцёра і барда Уладзіміра Высоцкага. Яны ўзялі шлюб у 1970 годзе і заставаліся разам да яго смерці ў 1980-м.

Акрамя кіно, Влады грала ў тэатры і пісала кнігі. Адну з іх — «Уладзімір, або Перарваны палёт» — яна прысвяціла Высоцкаму.

Зазначым, у Беларусь Марына Влады прыязджала ў 1969 годзе разам з Уладзімірам Высоцкім. У артыстаў тады быў бурны раман. Пасяліліся яны ў звычайнай вясковай хаце ў вёсцы Літоўка пад Навагрудкам і за дзесяць кіламетраў ад возера Свіцязь. Спалі на сенавале, шпацыравалі па ваколіцах. З'ездзілі на некалькі дзён у Навагрудак. Гэта быў, па сутнасці, іх мядовы месяц, хоць афіцыйна Высоцкі і Влады ўзялі шлюб праз паўгода, 13 студзеня 1970-га.

Высоцкі быў у Беларусі па кінасправах: яго таварыш, рэжысёр Віктар Тураў, здымаў фільм «Сыны ідуць у бой» паводле сцэнарыя Алеся Адамовіча, а Высоцкі ствараў для карціны песні.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲