Пуцін у 13-ы раз заявіў, што «усе мэты СВА будуць дасягнутыя»
5- 23.09.2026, 18:21
- 2,522
Дыктатар РФ паўтарае «мантру» з пачатку поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну.
Усе задачы «спецыяльнай ваеннай аперацыі» будуць выкананыя. Пра гэта ў 13-ы раз заявіў дыктатар РФ Уладзімір Пуцін падчас нарады з членамі ўрада, піша РІА Навіны.
«Не сумняваюся, што ўсе мэты, якія мы перад сабой паставілі ў межах спецыяльнай ваеннай аперацыі, будуць дасягнутыя», — сказаў ён.
Пуцін дадаў, што грамадзяне Расіі « вераць у байцоў «СВА» і перамогу Расіі».
Зауважым, Пуцін заяўляе пра «дасягненне мэт «СВА» з лютага 2022 года.