У Мінску пачнуць уключаць ацяпленне
3- 23.09.2026, 19:26
- 2,508
З 24 верасня.
Прынята рашэнне аб уключэнні ацяплення ў спажыўцоў першай чаргі, паведаміў Мінгарвыканкам.
З 24 верасня дазволена ўключаць ацяпленне ў дзіцячых садках і школах, медыцынскіх установах, спартыўных аб’ектах, музеях, дзяржаўных архівах, бібліятэках, гасцініцах.
Нагадаем, у Беларусі ацяпленне ў жылых дамах могуць пачаць уключаць пасля трох халодных дзён запар. Для кватэр арыенцір — сярэднясутачная тэмпература +8°С і ніжэй, а школы, дзіцячыя сады і бальніцы пачынаюць ацяпляць ужо пры +10°С.