За мяжой цяпер жывуць больш за 3,5 мільёна беларусаў
6- 23.09.2026, 19:17
- 2,446
Такую лічбу агучыў упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Беларусі.
Больш за 3,5 мільёна беларусаў цяпер жывуць за межамі Беларусі.
Пра гэта 23 верасня паведаміў упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Беларусі Аляксандр Румак, піша агенцтва «Мінск-Навіны».
Паводле даных за 2023 год, у Расіі жывуць больш за 500 тысяч беларусаў, ва Украіне — каля 440 тысяч, у Казахстане — больш за 180 тысяч.