24 кастрычнiка 2026, Субота, 10:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Узброеныя сілы Украіны ліквідавалі расійскага генерала Груніса

19
Узброеныя сілы Украіны ліквідавалі расійскага генерала Груніса
Антон Груніс

Ён камандаваў войскамі РФ на Бахмуцкім напрамку.

У Расіі паведамілі пра смерць генерал-маёра Узброеных сіл РФ Антона Груніса, які камандаваў 4-й асобнай мотастралковай брыгадай Луганскага корпуса. Гэтую інфармацыю 15 верасня абнародаваў тэлеграм-канал «Сувораўскае Братэрства».

Там адзначылі, што Груніс быў выпускніком Казанскага сувораўскага вайсковага вучылішча.

У базе «Міратворац» генерал значыцца ў статусе ліквідаваных, а датай яго гібелі пазначаны верасень 2026 года.

Як піша ўкраінскі маніторынгавы канал Exilenova+, Груніс непасрэдна камандаваў расійскімі войскамі падчас баявых дзеянняў супраць Украіны, у прыватнасці, на Бахмуцкім і Канстанцінаўскім напрамках.

«Мілітарны» адзначае, што фарміраванне, якім камандаваў генерал, — 4-я мотастралковая брыгада (в/ч 40318). Яна была створаная ў 2014 годзе на базе ўзброеных фармаванняў так званай «ЛНР», у прыватнасці, у яе склад увайшло баявое падраздзяленне «Прывід». Пасля інтэграцыі гэтых фармаванняў у склад Узброеных сіл РФ брыгада ўвайшла ў 2-гі армейскі корпус, а пасля — у склад нанава створанай 3-й гвардзейскай агульнавайсковай арміі Паўднёвай ваеннай акругі РФ.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲