Сікорскі расказаў пра сігнал кітайцаў для Пуціна
- 23.11.2026, 11:00
Фота: Getty Images
Пекін перастаў прыкідвацца.
Кіраўнік Крамля Уладзімір Пуцін паехаў у Шэньчжэнь дзяліць свет з Кітаем і ЗША, а ў выніку атрымаў порцыю прыніжэння: яму прадэманстравалі, што не лічаць яго роўным. Такую заяву зрабіў міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі у каментары тэлеканалу TVP Info.
Паводле даных міністра, менавіта Пуцін выступіў ініцыятарам трохбаковай сустрэчы з лідарамі Кітая і ЗША ў Шэньчжэне.
«Думаю, Пуцін не будзе з настальгіяй успамінаць гэты саміт. Кажуць, што ён быў арганізаваны па ягонай просьбе. Ягоная вечная фантазія — падзяліць свет за сталом „Вялікай тройкі“», — заявіў Сікорскі.
«Дзве з паловай звышдзяржавы»
Паводле кіраўніка МЗС Польшчы, насамрэч за сталом сядзелі «дзве з паловай або нават дзве з трэццю звышдзяржавы». Галоўным пасланнем саміту, падкрэсліў ён, стала тое, што кітайцы вельмі выразна паказалі Пуціну ягонае месца.
«Яно — побач з жонкай Сі Цзіньпіна. Гэта той момант, калі кітайцы перасталі прыкідвацца, што ставяцца да Расіі як да раўнапраўнага партнёра. Яны публічна паказалі, што лічаць Расію партнёрам ніжэйшага ўзроўню», — заявіў Сікорскі.