У Беларусі котка выратавала гаспадыню ад алабая
4- 15.09.2026, 18:11
- 3,858
Відэафакт.
У Беларусі котка Соня стала сапраўднай «целаахоўніцай» сваёй гаспадыні пасля таго, як на жанчыну падчас прагулкі напала вялікая сабака. Відэа гэтай нечаканай сустрэчы з’явілася ў сацыяльнай сетцы Threads і хутка прыцягнула ўвагу карыстальнікаў, паведаміла Tochka.by.
На першых кадрах жанчына спакойна ідзе па вуліцы і размаўляе па тэлефоне. Аднак праз некалькі імгненняў сітуацыя рэзка змяняецца: яна бяжыць назад, а за ёй імчыцца вялікая сабака, якую жанчына называе алабаем.
Чым магла скончыцца гэтая пагоня, невядома. Але ў сітуацыю нечакана ўмяшалася котка. Соня без ваганняў кінулася на сабаку, якая была ў некалькі разоў больш за яе, і сваімі дзеяннямі прымусіла яе адступіць.
Відэа: ksysha_by/Threads pic.twitter.com/0P4QWEh3SQ
— Фота/Відэа (@FotoVid81878667) September 15, 2026
Гаспадыня коткі, Аксана, распавяла, што падчас пагоні сапраўды моцна спалохалася. Паводле яе слоў, паводзіны сабакі зусім не выглядалі як спроба проста пазнаёміцца.
У каментарах жанчына паведаміла, што смелую котку завуць Соня і што гэта яе гадаванка. Аксана таксама распавяла, што калісьці сама ўратавала Соню ад галоднай смерці на вуліцы.
Паводле слоў жанчыны, яна добра ведае паводзіны сабак, бо дома ў яе жывуць зененхунд, аўчарка і цвергпінчэр. Таму яна адразу зразумела, што сабака ўяўляе пагрозу.
Тым больш яе ўразіў учынак Соні. Нягледзячы на велізарную розніцу ў памерах, котка ні секунды не вагалася і кінулася абараняць гаспадыню.
Смеласць Соні ўразіла і карыстальнікаў Threads. Пад відэа сабралася больш за 200 захопленых каментарыяў. Людзі называлі яе адважнай і сапраўднай гераіняй, жартам прапаноўвалі ўзнагародзіць котку ордэнамі і адзначалі, што пасля такой ахоўніцы сабакі для бяспекі ўжо не патрэбныя.