12 верасня 2026, Субота, 15:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна паразіла расійскі танкер «ценявага флоту» Armada Leader

Украіна паразіла расійскі танкер «ценявага флоту» Armada Leader

Роберт «Мадзяр» Броўдзі паведаміў падрабязнасці.

Украінскія вайскоўцы заявілі пра атаку на расійскі танкер Armada Leader, які, паводле іхніх звестак, выкарыстоўваецца для перавозкі нафты ў абыход міжнародных санкцый.

Судна плавае пад расійскім сцягам і знаходзіцца пад санкцыямі Украіны, ЕС, Швейцарыі і Канады.

Інфармацыю пра паражэнне танкера «ценявага флоту» РФ афіцыйна пацвердзіў камандуючы СБС Украіны Роберт «Мадзяр» Броўдзі. Паводле слоў украінскіх вайскоўцаў, танкер звязаны з кампаніяй, якая пастаўляе паліва Міністэрству абароны Расійскай Федэрацыі.

Судна адносяць да так званага «ценявага флоту», які Масква выкарыстоўвае для абыходу абмежаванняў на экспарт нафты.

Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм ЗСУ Роберт «Мадзяр» Броўдзі паведаміў, што аперацыя «МоЛоЧКа», у межах якой быў падбіты гэты танкер, працягваецца ўжо дзесяць тыдняў.

Паводле ягоных даных, за гэты час былі паражаныя 285 суднаў «ценявага флоту»: 215 — у ліпені, 54 — у жніўні і яшчэ 16 — з 1 па 11 верасня.

Броўдзі сцвярджае, што ў выніку атак суднаходства ў Азоўскім моры і Керчанскай пратоцы апынулася паралізаваным, а рух у паўночнай і паўночна-ўсходняй частках Чорнага мора сур'ёзна ўскладнены.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках