Расія нанесла ўдар па тытунёвай фабрыцы ва Украіне
- 12.09.2026, 4:32
Прадпрыемства British American Tobacco ў Прылуках прыпыніла працу.
У выніку ўдару расійскіх войскаў па тытунёвай фабрыцы кампаніі British American Tobacco ў Прылуках Чарнігаўскай вобласці прадпрыемству давялося прыпыніць сваю працу. Пра гэта паведаміла прэс-служба «ВАТ – Украіна» ў каментарыі РБК-Украіна, апублікаваным 11 верасня.
Расія атакавала фабрыку 7 верасня, праінфармавалі ў прэс-службе кампаніі.
«Суспільне» паведамляла, што ў выніку атакі загарэўся дах цыгарэтнага цэха. Усе работнікі ў той момант знаходзіліся ў сховішчы, ніхто не пацярпеў.
Па інфармацыі паліцыі Чарнігаўскай вобласці, пацярпела мясцовая жыхарка, якая знаходзілася на прыпынку непадалёк.
У кампаніі адзначылі, што цяпер вядзецца ацэнка наступстваў атакі і дакументаванне нанесенай шкоды.
«Работа завода часова прыпыненая», – адзначылі ў прэс-службе.
Больш падрабязнай інфармацыі прадстаўнікі «ВАТ – Украіна» не прадставілі.