Трамп накіраваў ліст прэзідэнту ПАР
- 12.09.2026, 3:53
- 1,450
Прэзідэнт ЗША вылучыў шэраг патрабаванняў.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп накіраваў калегу з Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі (ПАР) Сірылу Рамафосу ліст з патрабаваннямі, выкананне якіх можа палепшыць адносіны паміж краінамі. Пра гэта піша The Daily Maverick са спасылкай на крыніцы.
Як удакладняе выданне, пасланне афрыканскаму лідару перадаў пасол ЗША ў ПАР Лео Брэнт Бозелл. У лісце, між іншым, пералічаны наступныя патрабаванні:
- краіна павінна прадэманстраваць падтрымку палітыкі недалучэння;
- адмежавацца ад праціўнікаў ЗША, напрыклад, Ірана;
- надаваць першачарговую ўвагу абароне фермераў ад гвалту;
- скасаваць закон аб адабранні зямлі без кампенсацыі;
- адмовіцца ад патрабавання, паводле якога амерыканскія інвестары павінны перадаваць права ўласнасці на 30% сваіх прадпрыемстваў чарнаскурым грамадзянам ПАР.
Прадстаўнік афрыканскага прэзідэнта Вінсэнт Магвэня паведаміў, што лідар «своечасова» дасць адказ на гэтае пасланне, але не назваў дакладных тэрмінаў.