11 верасня 2026, Пятніца, 2:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Туск: Дырэктар ЦРУ расказаў, што можа адбыцца ў гэтыя месяцы

Туск: Дырэктар ЦРУ расказаў, што можа адбыцца ў гэтыя месяцы
ДОНАЛЬД ТУСК
ФОТА: X.COM/PREMIERRP

Прэм’ер Польшчы атрымаў даклад ад амерыканскай разведкі.

Прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск паведаміў пра інфармацыю ад дырэктара Цэнтральнага разведвальнага ўпраўлення ЗША Джона Рэткліфа, а таксама расказаў пра расійскую пагрозу для пунктаў пропуску на мяжы з Украінай. Словы палітыка перадае медыя RMF24.

Туск адзначыў, што за апошнія гадзіны «атрымаў даволі канкрэтны даклад непасрэдна ад кіраўніка ЦРУ пра магчымыя падзеі ў бліжэйшыя месяцы».

«Як я ўжо казаў на гэтую тэму і папярэджваў цягам многіх месяцаў, варта чакаць розных сцэнароў. Польшча і ўся Еўропа павінны быць гатовыя да розных сцэнароў, якія датычацца сітуацыі не толькі на расійска-ўкраінскім фронце, але і на ўсходнім фланзе Еўрапейскага Саюза», – адзначыў прэм’ер.

Ён таксама паведаміў, што ў ноч на 10 верасня дзякуючы супрацоўніцтву польскіх і ўкраінскіх спецслужбаў «удалося пазбегнуць непасрэднай пагрозы для аднаго з памежных пераходаў».

За апошнія тыдні акупанты атакавалі тры ўкраінскія пункты пропуску на мяжы з Малдовай.

Каментуючы падобныя правакацыйныя атакі, Туск заявіў: «Мы чакаем падобных дзеянняў, у тым ліку ў дачыненні да памежных пераходаў з Украінай у іншых краінах, уключна з Польшчай».

Ён адзначыў, што ў ноч на 10 верасня ў Польшчы «было папярэджанне пра гэта; усё скончылася добра, але мы павінны быць гатовыя да розных правакацый такога тыпу... а таксама да ўнутраных дыверсій».

«Справа не ў тым, што Польшча мае патрэбу ў дапамозе ЕС у гэтым пытанні, а ў тым, што мы выконваем найбольш складаную на дадзены момант задачу для ўсёй Еўропы – не толькі для сябе. Прабачце, што скажу гэта не вельмі ветліва, – тут ніхто нікому не аказвае паслугу, проста мы ўсе павінны разам паклапаціцца пра гэта. Бо гэта пытанне бяспекі ўсяго Саюза», – дадаў прэм’ер.

Дырэктар ЦРУ здзейсніў неанансаваны візіт у Маскву 25 жніўня. Гэта была першая такая паездка за пяць гадоў, якая адбылася на фоне застою ў перамовах аб спыненні вайны супраць Украіны, а таксама рызыкі новай эскалацыі паміж Расіяй і Захадам.

Шэраг медыя, у прыватнасці Politico, сцвярджалі, што Рэткліф ездзіў у Маскву, каб перасцерагчы Расію ад нападу на краіну – члена НАТА. Аднак прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абвяргаў такія паведамленні. Таксама ён сцвярджае, што такой атакі не будзе.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках