Беларусаў у Літве стала на 15 тысяч менш
2- 10.09.2026, 22:06
- 1,126
Балтыйскую краіну кожны квартал пакідае каля тысячы нашых суайчыннікаў.
Паводле даных Дэпартамента міграцыі пры МУС Літвы, на пачатак верасня ў краіне налічвалася 47 872 беларусаў з відамі на жыхарства ўсіх тыпаў.
За месяц балтыйскую краіну пакінулі 411 беларусаў з ВНЖ. А за апошнія 12 месяцаў — 3 648 беларусаў.
За апошні год іх становіцца менш прыкладна на тысячу кожны квартал. Але тэмпы, здаецца, запаволіліся.
За студзень–жнівень колькасць беларусаў з ВНЖ у Літве скарацілася на 2 414. Для параўнання, за першыя восем месяцаў 2025 года мінус склаў 5 991 чалавек.
Найбольш беларусаў з ВНЖ у Літве было зафіксавана на 1 красавіка 2024 года — тады паказчык дасягаў 62 844. З таго часу ён змяншаецца.
Пры гэтым беларусы застаюцца другой па колькасці групай замежнікаў з ВНЖ у Літве пасля ўкраінцаў, якіх крыху прыбавілася.