Хто «паклаў» спадарожнікі Крамля?
- Байрак Алег
- 4.09.2026, 6:13
- 3,732
Прама цяпер адбываюцца дзіўныя рэчы.
На зямлю падаюць два расійскія спадарожнікі сувязі серыі «Рассвет». Так званы аналаг Starlink.
Гэта партыя спадарожнікаў, якая была выведзеная 16 ліпеня на арбіту. Тады было выведзена 16 спадарожнікаў. І ніводзін з 16 спадарожнікаў не заняў сваю стацыянарную арбіту на вышыні 550 км.
Усе яны даляцелі да 300 км і не змаглі набраць вышыню на сваіх рухавіках, каб падняцца вышэй і не зваліцца на зямлю.
І ўсе 16 спадарожнікаў, хутчэй за ўсё, упадуць на зямлю.
Два прама цяпер працягваюць гэты палёт. Хачу падкрэсліць, што яны не нанесуць ніякай шкоды, яны невялікія і згаруць у слаях атмасферы, не даляцеўшы да зямлі нават аднаго грама цвёрдага рэчыва.
І мы ўбачым гэтыя спадарожнікі ў выглядзе прыгожых метэарытаў. І гэта метэарыты, якія радуюць украінскую душу. Чаму гэта важна? Таму што гэтыя спадарожнікі створяць сістэму сувязі на тэрыторыі Украіны, і мы не зможам з дапамогай РЭБ падаўляць расійскія мэты.
Ні для каго не сакрэт, што больш за палову мэтаў мы цяпер падаўляем дзякуючы нашым сістэмам РЭБ, якія ўдасканальваюцца і вельмі сур'ёзна развіваюцца.
І вось узнікла мноства пытанняў: як маглі 16 з 16 выйсці са строю?
Адна з прычын — рухавікі не спрацавалі з-за таго, што былі няправільныя дэталі, а праз санкцыі не змаглі набыць нармальныя дэталі. І спадарожнікі ўпалі. Я ў гэта не веру. Прабачце, але для 16 важных вайсковых спадарожнікаў яны знайшлі б усе патрэбныя дэталі.
І вось ёсць яшчэ дзве версіі, якія мне больш даспадобы. Гэта нейкая касмічная РЭБ, якую маглі збудаваць, напрыклад, хлопцы Мадзяра, і накіраваць на гэтыя спадарожнікі.
І ў той момант, калі іх вывелі на арбіту і калі ім была патрэбная стабільная сувязь з цэнтрам кіравання на Зямлі, — гэта сувязь была перарваная. І, адпаведна, яны не змаглі атрымаць каманды для набору вышыні.
А другая версія — гэта кібератака. То бок, прасцей кажучы: украінскія хакеры ўзламалі спадарожнікі і «вывелі» іх са строю.
У любым выпадку, мінус 16 спадарожнікаў — і гэта выдатная навіна.
Таму падтрымліваем украінскую армію! Слава Украіне!
Байрак Алег, «Фэйсбук»