Зяленскі: Першыя вынікі на шляху да міру могуць быць да канца верасня
9- 10.09.2026, 22:04
- 1,264
ФОТА: GETTY IMAGES
Амерыканцам перад зімой трэба прадпрыняць рашучыя крокі.
Украіна разлічвае на сустрэчу з амерыканскімі чыноўнікамі напрыканцы верасня. Першыя вынікі ў мірным працэсе з РФ могуць з’явіцца ўжо да канца месяца.
Як перадае РБК-Украіна, пра гэта прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў на прэс-канферэнцыі з прэм’ерам Канады Маркам Карні.
Па словах кіраўніка дзяржавы, сапраўды сур’ёзных перамоў падчас выбараў у Дзярждуму РФ, хутчэй за ўсё, не будзе.
«Але напрыканцы верасня ў нас будзе магчымасць сустрэцца з амерыканскай камандай у Нью-Ёрку. І на працягу бягучага перыяду штодня мае дарадцы па нацыянальнай бяспецы на сувязі з амерыканскай камандай, яны гавораць пра тое, якія могуць быць вынікі, як падрыхтавацца да трохбаковай сустрэчы, які можа быць вынік», — дадаў ён.
Зяленскі ўдакладніў, што ўсе партнёры ў свеце цяпер падымаюць пытанне паставак сельскагаспадарчай прадукцыі, якія былі заблакаваныя расійскімі атакамі ў Чорным моры.
«Мы верым у мір, і мы будзем рухацца ў гэтым напрамку. Ёсць толькі адзін спосаб спыніць гэтую вайну, іншага шляху няма. Таму першыя вынікі, думаю, мы зможам выйсці на іх да канца верасня», — падкрэсліў прэзідэнт.
Ён дадаў, што амерыканцам перад зімой трэба прадпрыняць рашучыя крокі. У гэтым мае патрэбу не толькі Украіна, але і Еўропа, а таксама ўвесь свет.