23 лiстапада 2026, панядзелак, 12:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуска знайшла ікру ва ўсіх гарбушах, набытых у крамах

Беларуска знайшла ікру ва ўсіх гарбушах, набытых у крамах

Яна падзялілася цікавым лайфхакам.

Жыхарка Мінска расказала, як ёй удалося набыць адразу чатыры гарбушы з ікрой. Перад паходам па пакупкі яна загадзя вывучыла, як выглядае самка гэтай рыбы. Дзве рыбы жанчына купіла ў гандлёвым цэнтры «Глобо», яшчэ дзве — у вялікай «Санце» за Уруччам. У выніку ўсе чатыры аказаліся з ікрой.

«Атрымалася 306 грамаў ікры з усіх рыб», — падзялілася беларуска.

Колькі каштавала пакупка

Гарбуша прадавалася па цане 39,99 рубля за кілаграм. За дзве рыбкі пакупніца заплаціла 68 рублёў.

Такім чынам, пры выдатках крыху больш за 100 рублёў на чатыры рыбы яна атрымала каля трохсот грамаў ікры, якую ў крамах прадаюць значна даражэй.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲