26 жнiўня 2026, Серада, 18:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расіянка пра Беларусь: Працы няма, кватэры замежнікам не здаюць

2
Расіянка пра Беларусь: Працы няма, кватэры замежнікам не здаюць

І цэны — як у РФ.

Расіянка прыехала ў Беларусь, як яна сама сказала, «паглядзеўшы рылсы ў інтэрнэце», але рэальнасць аказалася зусім не такой, як апісвалі аўтары відэаролікаў.

«Мы ў Беларусі, і тут усё так цудоўна, прыязджайце, тут вас сустрэнуць з распасцёртымі абдымкамі», — з іроніяй цытуе яна тое, што чула пра нашу краіну. — Вось на гэта я і павялася, сабрала ўсё, што было ў Расіі, прадала і прыехала».

Па словах расіянкі, нават каб атрымаць рэгістрацыю часовага пражывання ў Беларусі, патрэбная прычына.

«А якая ў мяне прычына? Я люблю смачна пажраць, мне тут у вас падабаецца, тут горад, тыпу, прыгожы. Гэта — не прычына. Патрэбна праца. А хто мяне возьме на працу? Ну і куды я пайду на працу — на 12-гадзінны дзень на завод — з двума дзецьмі?

Неахвотна тут здаюць кватэры замежнікам, бо трэба хадзіць у падатковую, рэгістраваць замежніка. Які гаспадар захоча? Таму заходзіш на сайт — і ўсе пішуць «толькі беларусам». Цэны тут не ніжэйшыя, цэны такія ж, як у Расіі, не трэба думаць, што тут усё танна.

Плюс вы не знойдзеце кватэру з рамонтам. Тут кватэры, якія здаюцца, — гэта «саўдэпія». І яшчэ ніхто не сказаў пра дэпрэсію імігранта, калі ты прыязджаеш, і ў цябе тут нікога няма. І мяне не натхняе ні атмасфера, ні прыгажосці, ні прадукты. Мяне ўжо нічога не натхняе».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках