Пракопенка і Білецкі узначаляць новыя угрупаванні на Данеччыне
1- 26.08.2026, 16:32
- 1,028
Зяленскі абвясціў пра ўзмацненне аднаго з ключавых напрамкаў фронту.
Пазіцыі Украіны у Данецкай вобласці будуць умацаваныя дзякуючы двум абноўленым угрупаванням, заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. Ён таксама дадаў, што «разам з Міхайлам Драпатым, з Генштабам, з міністрам абароны Хмарай вызначылі парадак нашых наступных крокаў».
«Па-першае: будуць умацаваныя нашы пазіцыі у Данецкай вобласці дзякуючы двум абноўленым угрупаванням. Камандуючымі стануць Герой Украіны Дзяніс Пракопенка і Герой Украіны Андрэй Білецкі. Сёння я ўзнагародзіў Андрэя Залатой Зоркай Героя», – сказаў кіраўнік дзяржавы у відэазвароце у Telegram.
Акрамя таго, адзначыў ён, адбыўся даклад камандуючага Дэсантна-штурмавымі войскамі Узброеных Сіл Украіны генерала Алега Апостала. Зяленскі падзякаваў яму за «значную моц» ДШВ.
«Другая важная падзея гэтага дня: паразмаўлялі з камандзірамі тут, на Запарожскім напрамку. Будзе больш неабходных сродкаў. Гэта датычыцца НРК – патрэбныя рашэнні, каб было больш вытворчасці і больш закупак», – падкрэсліў прэзідэнт.
Ён дадаў, што будуць прынятыя рашэнні і адносна больш сістэмнага падыходу да мідлстрайкаў. «Мы ўзгаднілі з міністрам і з Галоўнакамандуючым неабходныя кадравыя рашэнні. Гэта важна», – дадаў Зяленскі.