Слонімчанцы ў «Грошыку» прадалі пракіслае малако
2- 26.08.2026, 15:57
Пры гэтым тэрміны захоўвання не былі парушаныя.
Жыхарка Слоніма helen_fit_zouk распавяла ў Threads, што набытае ў мясцовай краме «Грошык» малако аказалася пракіслае.
«Беларускія вытворцы і крамы, — піша яна. — Хочацца вас спытаць. Якога ліха прадаеце кіслае малако! З яшчэ нармальным тэрмінам прыдатнасці! Набыта ўчора ў «Грошыку», адкрыта сёння. Раней куплялі малако ў розных вытворцаў, у розных крамах. Часта яно было пракіслае. У чым справа?!»
Паводле слоў іншых карыстальнікаў сацсеткі, хутчэй за ўсё, віна за неякасны тавар ляжыць на прадаўцу, які не выконваў умовы захоўвання. Сайт Charter97.org прыводзіць некаторыя каментары пад пастом:
— Пішыце свае гісторыі. Няхай звернуць увагу на праблему. Я ведаю, што тут гэта больш эфектыўна, чым ісці скардзіцца ў краму.
— Вытворца, хутчэй за ўсё, не вінаваты: пастаяў паддон з малаком на рампе крамы ў спякоту — вось і вынік. Мне таксама такое малако траплялася, але гэта быў або чэрвень, або ліпень.
— Вінаватых не знойдзеце. Магчыма, паддон стаяў на рампе, магчыма, кіроўца вырашыў зэканоміць паліва і выключыў рэфрыжэратар пры перавозцы, магчыма, няправільная ўпакоўка на самым заводзе — прычын шмат.
— 100500 разоў за лета куплялі такую «малачку». Адкрываеш увечары, каб выпіць какава, — а там кіслячок.