Зяленскі і Драпаты прыехалі на фронт
1- 26.08.2026, 15:30
- 1,298
Прэзідэнт Украіны і галоўнакамандуючы Узброенымі сіламі Украіны наведалі Аляксандраўскі напрамак.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі і галоўнакамандуючы Узброенымі сіламі Украіны Міхаіл Драпаты наведалі Аляксандраўскі напрамак.
«Сёння абмеркавалі з камандзірамі, як узмацніць нашу абарону. Ёсць канкрэтныя запыты: забеспячэнне дронамі, патрэба ў далёкабойнай артылерыі і малых РЛС, пытанні прамога фінансавання брыгад, самавольнага пакідання вайсковых частак, падрыхтоўкі і заахвочвання воінаў. Усё прапрацуем. Трэба максімальна ўзмацняць нашых абаронцаў», — напісаў Зяленскі ў сваім тэлеграм-канале.