Belgee і Geely занялі палову аўтамабільнага рынку Беларусі
5- 26.08.2026, 12:40
- 1,256
Колькі ўжо прадалі.
За студзень – ліпень 2026 года ў Беларусі было прададзена 44 923 новых легкавых аўтамабіляў. Колькі з іх айчыннай вытворчасці, расказалі ў Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі (БАА).
Беларусы працягваюць выбіраць аўто айчыннай вытворчасці. Іх частка ў продажах склала 60,6%, або 27 215 адзінак.
У структуры айчынных аўтамабіляў дамінуюць транспартныя сродкі, вырабленыя СЗАТ «БелДжы».
«Рэалізацыя аўтамабіляў марак Belgee і Geely, што зышлі з канвеера барысаўскага прадпрыемства, за сем месяцаў бягучага года склала 24 711 адзінак — гэта 90,8% аўтамабіляў айчыннай вытворчасці або 55% агульнага аб’ёму рэалізацыі юрыдычных асоб», — адзначылі ў БАА.
Там дадалі, што асноўны ціск на долю беларускіх аўто, якія звычайна вырабляюць з рухавікамі ўнутранага згарання, аказвае льготны імпарт электрамабіляў.
У 2026 годзе беларусам выдзелілі квоту на 6200 электрамабіляў, якія пры ўвозе абкладаюцца нулявой пошлінай. Па стане на сярэдзіну жніўня ўвезці можна крыху больш за 700 адзінак.