У Расіі знайшлі «вінаватых» у нашэсці баршчэўніка
4- 26.08.2026, 11:58
- 3,710
Іх робяць невыязнымі з РФ.
Плошча зарастання баршчэўнікам у Расіі не скарачаецца, бо праваўладальнікі ўчасткаў не прымаюць комплексных захадаў для барацьбы з пустазеллем. Пра гэта «РИА Новости» заявілі у Рассельгаснаглядзе.
За перыяд з 2022 па 2026 гады, паводле даных ведамства, на землях сельскагаспадарчага прызначэння штогод фіксуецца зарастанне гэтай расліной на плошчы каля 22–27 тысяч гектараў.
З 1 сакавіка 2026 года ў Расіі пачалі дзейнічаць заканадаўчыя змены, закліканыя супрацьдзейнічаць распаўсюджанню небяспечных інвазійных раслін, у тым ліку баршчэўніка Сасноўскага, нагадвае Рассельгаснагляд. Уладальнікі ўчасткаў, арэндатары, землеўладальнікі і землекарыстальнікі абавязаныя праводзіць мерапрыемствы па барацьбе з небяспечнай расліннасцю. У выпадку невыканання гэтага патрабавання ўчастак можа быць прымусова адабраны.
Пакуль выпадкаў канфіскацыі за баршчэўнік у Расіі не было, улады абмяжоўваюцца больш «мяккай» забаронай на выезд за мяжу. Мінулым тыднем двое жыхароў Пермскага краю сталі невыязнымі з-за ўчастка, зарослага баршчэўнікам. Муніцыпальныя ўлады абавязалі ўладальнікаў прывесці тэрыторыю ў парадак і цалкам прыбраць баршчэўнік, але патрабаванні не былі выкананыя, пасля чаго ў сітуацыю ўмяшаліся судовыя прыставы.
Для барацьбы з баршчэўнікам Рассельгаснагляд рэкамендуе расіянам выкарыстоўваць гербіцыды: зараснікі небяспечнага пустазелля прапануецца «спальваць» з дапамогай хімічнай апрацоўкі, а затым араць, культываваць і засяваць шматгадовымі бабовымі травамі, у прыватнасці — чырвонай, гібрыднай або паўзучай канюшынай.
На ўчастках, дзе прымяненне гербіцыдаў абмежавана або хімічную апрацоўку не ўдалося выканаць своечасова, баршчэўнік трэба касіць, адзначае Рассельгаснагляд: летам — як мінімум раз на 14 дзён, працягваючы работы да поўнага знішчэння зараснікаў.