«Прадаць сына Путіну яна гатова, а бясплатна падарыць — не»
1- Алеся Бацман
- 26.08.2026, 7:07
- 3,798
Вось тая самая іголка, на канцы якой крыецца смерць Кашчэя.
Маці забітага акупанта запісала вірусны зварот да Пуціна.
«Пуцін, вы губіце і забіваеце нашых хлопцаў! Мы нават пахавальныя выплаты не можам атрымаць! Прывезлі сына без галавы! Вы што, здзекаецеся з нас?! Вы хочаце грамадзянскай вайны? Хутка вы яе атрымаеце! Нам пахавальныя выплаты не аддаюць! Кажуць, хутка мабілізацыя, я не аддам свайго другога сына! Я косткамі лягу! Маці, падымайцеся! Падымайцеся, маці! За што гінуць нашы сыны?! Пуцін, калі ты ўсё гэта спыніш?! Калі ты прыбярэш сваіх шакалаў — яны ўсюды і паўсюль нажываюцца! Хочаш у адпачынак — плаці! Не хочаш на пярэдок — плаці! За ўсё плаці! Нам пахавальныя грошы не аддаюць! Гэтыя твае шакалы, бл…ць! Афіцэр'ё ёб…нае будзе нажывацца на нашых сынах і нашых слязах!»
Гэтай расійскай маці прывезлі з фронту сына без галавы. Але яе гнеў выклікаў не гэты факт, а тое, што ёй за яго не аддаюць пахавальныя грошы. То бок прадаць жыццё сына Пуціну яна гатова, а бясплатна падарыць — не.
Вось тая самая іголка, на канцы якой крыецца смерць Кашчэя.
Алеся Бацман, Facebook