«На чырвонае не ходзім, матам не крычым»: расіянін расказаў, як сябе паводзіць у Беларусі
2- 25.08.2026, 17:41
- 1,984
Памятка турыстам.
Расіянін wskno апублікаваў у Threads парады для сваіх суайчыннікаў, якія едуць у нашу краіну.
«Народ, хто, як і я, пераязджае ў Беларусь або ўжо пераехаў, вам невялікая памятка, каб потым не наракалі, — піша ён. — Беларусь, а не «Белоруссия».
Тут свой рубель і свая валюта, абменнікі працуюць паўсюль, таму мяняйце і не крычыце ў крамах.
Тут ёсць свая мова, і яна абсалютна цудоўная, нічога смешнага ў ёй няма.
Правілы ёсць правілы: на чырвонае не ходзім, матам не крычым, Беларусь — краіна культурная.
Аўтара паста падтрымалі і беларусы, і многія расіяне. Сайт Charter97.org прыводзіць некаторыя каментары:
- Дастаткова капнуць кожнага, хто настойвае, падкрэсліваю, на «правільнасці» назвы «Белоруссия» ў сучасным кантэксце — і, гарантавана, такі чалавек разглядае сам факт набыцця дзяржаўнасці і суверэнітэту Рэспублікай Беларусь як «гістарычную недарэчнасць» і лічыць Беларусь часткай іншай дзяржавы.
- Ёсць цудоўная краіна — Беларусь і ніяк інакш. Мы ж не скажаем назву РФ. Паважайце суверэнітэт той краіны, куды хочаце паехаць.
- Цяпер усе беларускамоўныя школы запоўненыя, людзі возяць дзяцей у далёкія раёны, самі вучаць. У Мінску і Гродне часта можна пачуць беларускую мову.