Зяленскі: Украіна атрымае ліцэнзію на вытворчасць Storm Shadow/SCALP
- 25.08.2026, 16:24
ФОТА: GETTY IMAGES
Зроблены яшчэ адзін крок да вытворчасці ЗРК ва Украіне.
Вялікабрытанія і Францыя пагадзіліся прадаставіць Украіне ліцэнзію для ўласнай вытворчасці Storm Shadow/SCALP.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на заяву прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага падчас сустрэчы са СМІ разам з прэзідэнтам Эстоніі Аларам Карысам.
Зяленскі заявіў, што 24 жніўня прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон і прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Энды Бёрнэм пагадзіліся перадаць Украіне адпаведную ліцэнзію.
- Мы атрымалі пацвярджэнне ад Вялікабрытаніі адносна вытворчасці ракет вялікай далёкасці SCALP. Да гэтага мы размаўлялі з прэзідэнтам Макронам, ён пацвердзіў разблакіроўку «Скальпаў» і ліцэнзіі, - кажа ўкраінскі прэзідэнт.
Паводле слоў Зяленскага, Украіна будзе дзейнічаць.
«Лічу, што гэта моцны пазітыў і моцнае рашэнне», - удакладніў ён.
Таксама кіраўнік украінскай дзяржавы абвясціў, што праз 7-10 дзён у Украіны будзе графік па працы з антыбалістычнай сістэмай FREYJA:
- калі наступныя сустрэчы з партнёрамі,
- дзе блакуецца працэс,
«Усе вельмі сур'ёзна да гэтага настроеныя, будзем усё разблакіроўваць», - кажа ён.
Акрамя таго, Нарвегія пацвердзіла 9 мільярдаў долараў фінансавання на 2027 год.
Украіна таксама атрымала пацвярджэнне пра будучыя паступленні:
- некалькіх сістэм СПА Crotale і ракет да іх,
- ракет AIM, якімі СПА збівае расійскія ракеты.