Беларуска ператварыла апору ЛЭП у твор мастацтва
4- 24.08.2026, 16:03
- 1,194
На слупе з’явіўся беларускі нацыянальны арнамент.
Карыстальніца Threads lipunyusha паказала, як яна ўпрыгожыла апору лініі электраперадачы каля свайго дома.
«Мяне страшэнна нервавала гэтая апора каля брамы, таму вырашыла яе ўпрыгожыць, — піша яна, каментуючы відэа, якое апублікавала ў сацыяльнай сетцы. — Першы кадр — не зусім «да», я спачатку здзерла шмат аб’яў, а ўжо потым дадумалася зняць відэа. Як вам?»
Аўтарка відэа падкрэсліла, што намаляваныя ёю элементы арнаменту не перакрылі лічбы і літары, якія былі нанесеныя на слуп электрыкамі.
«Слуп раптам выявіў у сабе беларускія карані», — пракаментаваў відэа адзін з карыстальнікаў сацыяльнай сеткі.