24 жнiўня 2026, панядзелак, 14:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка падняў па трывозе артылерыйскую брыгаду

2
Лукашэнка падняў па трывозе артылерыйскую брыгаду

Падраздзяленні дакамплектуюць да штатоў ваеннага часу.

У Беларусі па даручэнні дыктатара Аляксандра Лукашэнкі правяраецца баявая гатоўнасць адной з артылерыйскіх брыгад. 24 жніўня дзяржсакратар Савета бяспекі Аляксандр Вольфовіч уручыў адпаведнае распараджэнне Міністру абароны Віктару Хрэніну, паведамілі ў Мінабароны.

Брыгада будзе прыведзена ў гатоўнасць да выканання задач па прызначэнні «з адмабілізаваннем і дакамплектаваннем да штатоў ваеннага часу асобных падраздзяленняў».

«У адрозненне ад папярэдняй праверкі, дзе распараджэнні ўручаліся наўпрост камандзірам ваенных часцей. Асаблівасцю цяперашняга кантролю з’яўляецца праверка функцыянавання ўсёй вертыкалі кіравання ад Міністра абароны да камандзіра асобнага падраздзялення. Асаблівая ўвага будзе нададзена пытанням выкарыстання сучасных спосабаў агнявога паражэння і кіравання ім з улікам вопыту ваенных канфліктаў ва Украіне і у Іране», — паведаміў Вольфовіч.

Ён дадаў, што мэта мерапрыемстваў — вывучыць, ці ўхіленыя недахопы, выяўленыя падчас папярэдняй праверкі, а таксама праверыць гатоўнасць злучэнняў і ваенных часцей да вядзення баявых дзеянняў у сучасных умовах.

Падобныя праверкі Савет бяспекі мае намер правесці і ў іншых фарміраваннях і сілавых ведамствах».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках