23 жнiўня 2026, Нядзеля, 11:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Украіне рыхтуюць «радыкальныя змены», якія закрануць прызыўны ўзрост

2
Ва Украіне рыхтуюць «радыкальныя змены», якія закрануць прызыўны ўзрост

Мабілізацыя будзе адбывацца па-новаму.

Украінскія ўлады рыхтуюць «радыкальныя» змены ў працэсе мабілізацыі, якія, у прыватнасці, закрануць прызыўны ўзрост. Пра гэта заявіў сакратар камітэта Вярхоўнай Рады па пытаннях нацыянальнай бяспекі, абароны і разведкі Раман Кастэнка у эфіры праграмы «Гаворыць Вялікі Львоў», паведамляе New Voice.

Паводле яго слоў, дзяржава шукае новыя спосабы прыцягнення людзей у армію, паколькі цяперашнія фінансавыя надбаўкі не спрыяюць павелічэнню колькасці кантрактнікаў.

«Што да матывацыі: мы бачым, што ўвялі пэўныя грашовыя надбаўкі для кантрактнікаў, але ад гэтага яна не расце. Яна або змяншаецца, або застаецца на ранейшым узроўні. Таму я ведаю, што цяпер будуць укараняцца пэўныя радыкальныя меры. Ужо вядуцца размовы, і, наколькі мне вядома, уносяцца змены, якія датычацца прызыўнага ўзросту. Не буду ўдавацца ў падрабязнасці — думаю, пра гэта пазней абвесцяць: і што да прызыўнага ўзросту, і што да самой мабілізацыі. Але я ведаю, што працэс ідзе», — расказаў Кастэнка.

У той жа час ён адмовіўся ўдакладніць, ці ідзе гаворка пра зніжэнне або павышэнне ўзроставага парога. Кастэнка толькі адзначыў, што пра гэта пазней павінны афіцыйна паведаміць Міністэрства абароны або Генеральны штаб Украіны.

Палітык таксама заявіў, што ўлады не маюць намеру адмаўляцца ад прымусовай мабілізацыі. Ён адзначыў, што поўны пераход на добраахвотны фармат прызыву ў цяперашні час не плануецца. Акрамя таго, Кастэнка абверг чуткі пра магчымую адмену адтэрміноўкі для бацькоў трох і больш дзяцей. Паводле яго слоў, адпаведных заканадаўчых ініцыятыў «не існуе і ў найбліжэйшы час не прадбачыцца». Таксама народны дэпутат падкрэсліў, што ніякіх змяненняў адносна мабілізацыі жанчын не будзе, і іх служба ў арміі застанецца выключна добраахвотнай.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках