23 жнiўня 2026, Нядзеля, 9:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Портнікаў расказаў, як рэагаваць на заявы Крамля

1
Портнікаў расказаў, як рэагаваць на заявы Крамля
Віталь Портнікаў

Пуцін спрабуе схаваць сваю бяспаможнасць.

Пуцін пагражае не дзеля таго, каб запалохаць украінцаў, а проста вымушаны хаця б неяк рэагаваць на пастаянныя ўдары Украіны па тэрыторыі Расіі, патлумачыў украінскі журналіст і палітолаг Віталь Портнікаў.

Паводле яго меркавання, кіраўнік Крамля спрабуе рабіць выгляд, што ён «вялікі і магутны», каб схаваць сваю рэальную бяспаможнасць, аднак абяцанне адпомсціць украінцам ніяк не кампенсуе страт пацярпелым расіянам.

Сваё меркаванне пра чарговыя «пужалкі» Пуціна публіцыст агучыў на сваім YouTube-канале.

«Высветлілася, што ў гульню па знішчэнні інфраструктуры можна гуляць удваіх, таму давайце не будзем успрымаць заявы кіраўніка Крамля як сапраўдныя пагрозы нанесці нейкія ўдары ў адказ, а будзем успрымаць іх як прызнанне таго факту, што ўкраінскія ўдары па эканоміцы Расійскай Федэрацыі дасягаюць сваіх мэтаў, і Пуцін яшчэ і ў перадвыбарчы перыяд вымушаны рэагаваць на тыя факты, якіх не могуць не заўважаць грамадзяне РФ», — праліў святло на тое, што адбываецца, Портнікаў.

«Замест таго, каб абяцаць гэтым дэзарыентаваным, няшчасным грамадзянам завяршэнне жорсткай і несправядлівай вайны, якую ён працягвае супраць суседняй краіны, ён абяцае ім помсту так, быццам помста верне ім іх тавары, іх бізнес, іх магчымасць выжыць, якой яны хутка пачнуць пазбаўляцца пасля кожнага новага ўдару Украіны па кожным новым маркетплэйсе, бо гэта крызіс эканомікі, крызіс сярэдняга бізнесу, гэта беспрацоўе, гэта адсутнасць грошай, гэта немагчымасць пракарміць сваю сям’ю. І што кажа Пуцін сваім грамадзянам, якія літаральна апынаюцца перад перспектывай эканамічнага краху? Што ён адпомсціць, быццам ад гэтага ім павінна стаць лягчэй», — дадаў журналіст.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках