Экс-дырэктар ЦРУ заявіў аб краху планаў Пуціна
1- 21.08.2026, 23:44
Украіна выстаяла.
Мэта вайны, якую Расія развязала супраць Украіны, заключаецца не ў захопе тэрыторый, а ў знішчэнні ўкраінскай дзяржаўнасці. Такую думку выказаў былы дырэктар Цэнтральнага разведвальнага ўпраўлення ЗША Дэвід Петрэўс. Пра гэта ён заявіў падчас анлайн-выступлення на круглым стале Кіеўскага форуму па бяспецы, паведамляе выданне «Гордон».
«Мэта Расіі ніколі не зводзілася толькі да захопу тэрыторыі… Яна палягала ў знішчэнні самай ідэі суверэннай, дэмакратычнай, дынамічнай, паспяховай еўрапейскай Украіны», — сказаў экс-кіраўнік ЦРУ.
На думку Петрэўса, Крамлю не ўдасца рэалізаваць гэты задум. Ён адзначыў, што ўкраінцы прадэманстравалі адзінства і гатоўнасць абараняць сваю свабоду і дэмакратыю, тым самым разбурыўшы планы расійскага кіраўніцтва.
«Вы не аддасце сваю незалежнасць, сваю ідэнтычнасць або сваю будучыню. Таму ў гэты Дзень Незалежнасці я выказваю сваю павагу ўсім украінцам», — заявіў амерыканскі генерал.