Балабол Дугін выбалбатаў таямніцу Крэмля
26- Аляксандр Неўзораў
- 20.08.2026, 19:16
- 28,616
Рускія мазгі пачынаюць кіпець.
Па меры ўзнікнення невырашальных праблем рускія мазгі пачынаюць кіпець. Пар ужо прарваўся ў СМІ і інтэрнэт.
Высокамудры пустабрэх Дугін, як заўсёды, раней за ўсіх выбалбоўвае тое, што падслухаў на крэмлёўскіх нарадах.
Вядома, гэта не яго ўласныя думкі, а той самы «план».
Дарэчы, узровень паталогіі, людаедзтва і смертаноснасці тых, хто цяпер кіруе, вы лёгка ацэніце самі.
Дугін:
«Слухайце, ідзе вайна. Больш за тое, мы толькі падыходзім да яе паўнавартаснага пачатку. Прыйшоў час ударыць па тэрыторыі краін НАТА. Гэта можна адкладаць, але нельга пазбегнуць. Таму ўдар будзе. Ён адбудзецца. Але і цяпер палова краіны ўжо жыве ў вайне ў пастаянным рэжыме. Вядома, цяпер нешта будзе адключацца, нешта абмяжоўвацца, нешта падаць, нешта выбухаць. Загінуць у любы момант можа кожны. Бяспечных зон больш няма. І адныне не будзе. Трэба спакайней да ўсяго ставіцца: мы ўсе на фронце. Давайце засяродзімся на тым, што кожны з нас у гэты канкрэтны момант зрабіў для Перамогі і што можа і збіраецца зрабіць у кожны наступны момант. І навошта кожны жыве на зямлі. Важнае пытанне. Калі нам на ўсё напляваць — на сэнсы, на краіну, на Перамогу, то бензін нам увогуле не варта даваць. Увогуле нічога не варта. Нават па картках інтэрнэт не варта было б раздаваць. Спачатку адказ: у чым сэнс жыцця, брат? А то, можа, ты і не брат зусім».
Аляксандр Неўзораў, «Тэлеграм»
