«Змена рэжыму ў Беларусі — гэта пытанне аднаго тыдня»
21- 20.08.2026, 14:36
- 13,006
Трэба толькі палітычнае рашэнне.
Ці можа аслабленне Расіі і Пуціна адкрыць вакно магчымасцяў для Беларусі? Такое пытанне сайт Charter97.org задаў вядомаму амерыканскаму гісторыку і публіцысту Юрыю Фельштынскаму:
— Ведаеце, я думаю, што гэта, безумоўна, адбудзецца. І адбудзецца адносна хутка. Скажам так: калі перспектывы змены рэжыму ў Расіі я лічыў бы пытаннем вельмі-вельмі доўгатэрміновым, то ў адносінах да Беларусі — дакладна не так.
Але цяпер гэта, безумоўна, можа адбыцца толькі ў сувязі з наступствамі расійска-ўкраінскай вайны. Інакш гэтага, напэўна, не адбудзецца, бо, на жаль, магчымасцяў у беларускай апазіцыі ўласнымі сіламі скінуць рэжым Лукашэнкі вельмі мала. Будзем шчырымі: супраць ваенных хунтаў, супраць дыктатур трэба дзейнічаць са зброяй у руках. Не трэба быць наіўнымі і лічыць, што ў такіх людзей, як Лукашэнка, не вытрымаюць нервы і яны самі аддадуць уладу. Не, самі ўладу яны не аддадуць.
Пры гэтым трэба разумець, што ў Беларусі класічная дыктатура. У адрозненне ад расійскай сітуацыі, дзе пры ўладзе стаіць карпарацыя дзяржаўнай бяспекі. Гэта вельмі важная, вялікая, шматлікая і разгалінаваная структура, а ў Беларусі — вельмі простая тыранія.
З пункту гледжання ваенных магчымасцяў Украіны, змена рэжыму ў Беларусі — гэта аперацыя аднаго тыдня. Гэта толькі палітычнае рашэнне Украіны і еўрапейскіх саюзнікаў. Як толькі гэтае рашэнне будзе прынятае, сама змена рэжыму ў Беларусі — гэта аперацыя аднаго тыдня, максімум.
Ці адбудзецца гэта? Думаю, што адбудзецца. Альбо, як мы ўжо абмеркавалі, калі Украіна зразумее, што на тэрыторыі Беларусі пачынаецца канцэнтрацыя расійскіх войскаў, альбо калі Украіна зразумее, што ў Беларусь пачынаюць перакідваць тактычную ядзерную зброю. А таемна зрабіць усё гэта даволі складана — і першае, і другое. Таму ўсё стане зразумела. І ў 2022 годзе было ясна, што Расія канцэнтруе ў Беларусі войскі. Яшчэ з канца 2021 года было зразумела, што гэта патэнцыйна ўяўляе пагрозу. Тады мы ўсе спадзяваліся: можа, гэта блеф, можа, гэта палітычная кампанія, а не вайсковая аперацыя, і «пранесе». Не «пранесла». Гэтым разам ужо ўсе ведаюць, што не «пранесе». Таму гэтым разам, як толькі будуць заўважаныя прыкметы рэальнай перакідкі зброі ў Беларусь, думаю, Украіна будзе вымушаная наносіць прэвентыўны ўдар.
Тое, што Расія працягвае разглядаць Беларусь як найважнейшы плацдарм у Еўропе, — гэта, безумоўна, так. Ці адважыцца Расія зноў задзейнічаць гэты плацдарм — пабачым. Але калі адважыцца, дык гэта і будзе той момант, калі прыйдзе канец Лукашэнку. Яму ніхто ў гэтым выпадку не дапаможа. Ні Пуцін, ні Трамп, ні Кітай.
Змены ў Беларусі прыйдуць даволі хутка. Мы ўсе ўбачым гэтыя змены, усё гэта будзе на нашых вачах. А далей Беларусь павінна будзе ўвайсці ў Еўразвяз, пасля сыходу Трампа павінна будзе ўвайсці ў НАТА і такім чынам вернецца ў Еўропу.
***
Вядомы амерыканскі гісторык і публіцыст Юрый Фельштынскі — аўтар кнігі «Беларусь Наталлі Радзінай: журналістка супраць дыктатара». «Беларусь Наталлі Радзінай» — гэта гісторыя сучаснай Беларусі, расказаная праз лёс аднаго чалавека. У цэнтры кнігі — беларуская журналістка Наталля Радзіна, галоўная рэдактарка аднаго з самых вядомых апазіцыйных сайтаў краіны — «Хартыя’97».
Кнігу «Беларусь Наталлі Радзінай» можна набыць:
Беларускае выданне — платформа выдавецтва «Янушкевіч» «Кнігаўка», кніжная крама «Кнігаўка» па адрасе ul. Kłopotowskiego 4, 03-717.
Рускамоўнае выданне — сайт выдавецтва «ISIA Media», Amazon і Babook.
Украінскае выданне — «Друкарський двір Олега Федорова» і Yakaboo.