19 жнiўня 2026, Серада, 21:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мадонна і Тэйлар Свіфт сталі лідарамі па колькасці намінацый на MTV Video Music Awards 2026

1
Мадонна і Тэйлар Свіфт сталі лідарамі па колькасці намінацый на MTV Video Music Awards 2026

Цырымонія адбудзецца 27 верасня ў Лос-Анджэлесе.

Тэлеканал абвясціў намінантаў на Video Music Awards 2026: найбольш намінацый — 11 — атрымала Мадонна, шмат у чым дзякуючы кароткаметражнаму фільму «Confessions II — The Film», знятаму ў падтрымку яе новага альбома. Праца прэтэндуе на «Відэа года», а таксама на ўзнагароды ў некалькіх творчых катэгорыях: за рэжысуру, аператарскую працу і харэаграфію; кліп таксама ўзначальвае адроджаную пасля сямігадовага перапынку катэгорыю «Лепшае танцавальнае відэа». Сумесны з Сабрынай Карпентэр трэк «Bring Your Love» прынёс Мадонне яшчэ намінацыі на «Песню года» і «Лепшую калабарацыю», а сама яна прэтэндуе на званне «Артыста года».

На другім месцы — Тэйлар Свіфт з дзевяццю намінацыямі: кліп на «The Fate of Ophelia» з альбома «The Life of a Showgirl» прэтэндуе на «Відэа года», «Лепшы поп» і шэраг творчых узнагарод. Ар’яна Грандэ і Сабрына Карпентэр падзялілі трэцяе месца з сямю намінацыямі кожная. Па пяць намінацый атрымалі Бруна Марс, Зара Ларсан і PinkPantheress, у Лісы з Blackpink — чатыры, а Тэйт Макрэй і Шакіра падзялілі трэцяе месца з трыма намінацыямі.

За званне «Відэа года» пазмагаюцца Мадонна, Тэйлар Свіфт, Ар’яна Грандэ, Сабрына Карпентэр, Бруна Марс і Gener8ion (якія знялі ролікі «Storm I» і «Storm II» з рэперам Янгам Лінам). У катэгорыі «Артыст года» канкурэнцыю Мадонне і Свіфт складзе Ар’яна Грандэ (ужо шостая намінацыя запар).

Цырымонія адбудзецца 27 верасня ў Лос-Анджэлесе: трансляцыя адбудзецца на канале MTV, а таксама CBS і Paramount+.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках