19 жнiўня 2026, Серада, 0:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Французская пракуратура пачала расследаванне ўмяшання Расіі ў выбары

1
Французская пракуратура пачала расследаванне ўмяшання Расіі ў выбары

У сацыяльных сетках распаўсюджваліся дыпфэйкі і падробленыя першыя паласы французскіх СМІ.

Парыжская пракуратура пачала расследаванне меркаванага расійскага ўмяшання ў прэзідэнцкую кампанію ў Францыі, накіраванага супраць патэнцыйных кандыдатаў Эдуара Філіпа, Габрыэля Аталя і Рафаэля Глюксмана. Як піша AFP, цяпер высвятляюцца абставіны распаўсюджання падробленых матэрыялаў, праводзяцца праверкі і даецца прававая кваліфікацыя фактаў.

Аталь падаў скаргу 7 жніўня. Ён абвінаваціў у ўмяшанні звязаныя з Расіяй сеткі. Паводле звестак ягоных адвакатаў, у сацыяльных сетках распаўсюджваліся дыпфэйкі і падробленыя першыя паласы французскіх СМІ. Аталя прадстаўлялі як чалавека, які пакутуе на хваробу Паркінсана і ўжывае наркотыкі.

У дачыненні да Філіпа таксама распаўсюджваліся матэрыялы пра стан яго здароўя. У падробленых відэароліках сцвярджалася, што ў палітыка нібыта дыягнаставаная хвароба Паркінсана. Філіп публікацыі не каментаваў, але ягонае асяроддзе звязала кампанію з меркаваным расійскім умяшаннем.

У выпадку Глюксмана дэзінфармацыя тычылася ягонай партнёркі, журналісткі Леі Саламэ. У матэрыялах сцвярджалася, што яна нібыта падкупляла СМІ дзеля прасоўвання кандыдатуры Глюксмана. 14 ліпеня палітык заявіў пра неабходнасць не дапусціць умяшання Расіі ў выбары, а 12 жніўня паведаміў пра падачу скаргі.

Французскае дзяржагенцтва Viginum, якое займаецца выяўленнем замежнага ўмяшання ў інтэрнэце, указала на звязаныя з Расіяй сеткі Storm-1516 і «Матрешка» як на магчымых арганізатараў аперацыі, паведамляюць крыніцы AFP. Ролікі былі малапрыкметнымі, але сталі першай атакай на патэнцыйных удзельнікаў прэзідэнцкай гонкі 2027 года.

Яшчэ адзін кандыдат у прэзідэнты, лідар «Непакоранай Францыі» Жан-Люк Меланшон, заявіў, што прэзідэнцкая кампанія ператвараецца ў «адкрыты бар для ўсіх маніпулятараў свету». Падчас муніцыпальных выбараў аб’ектамі меркаванага ўмяшання станавіліся кандыдаты ад яго партыі ў Марсэлі, Тулузе і Рубэ. У той справе падазрэнні ўказвалі на ізраільскую кампанію. Расследаванне пракуратуры Парыжа па гэтай справе таксама працягваецца.

Лідар французскіх «зялёных» Марын Тандэлье прапанавала на час выбарчай кампаніі часова прыпыніць у Францыі працу сацсетак, у тым ліку X. Уладальнік X Ілон Маск абвінаваціў яе ў «здрадзе Францыі» і запатрабаваў замаўчаць. Прэм’ер Францыі Сэбасцьен Лекорню напрыканцы ліпеня заявіў, што ўрад прадставіў законапраект аб узмацненні пакарання за распаўсюджанне ілжывай інфармацыі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках