13 жнiўня 2026, Чацвер, 23:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ля Наварасійска пайшоў на дно загадкавы карабель: што вядома

7
Ля Наварасійска пайшоў на дно загадкавы карабель: што вядома

Расійскія ўлады маўчаць.

У ноч на 7 жніўня ля берагоў Расіі затануў карабель, аднак улады РФ захоўваюць з гэтай нагоды падазронае маўчанне. Увагу на інцыдэнт звярнуў OSINT-эксперт Exilenova+.

Паводле ягоных дадзеных, судна затанула ў акваторыі Чорнага мора паблізу Наварасійска. «Навіна прайшла даволі сціпла, але ёсць нюанс. Афіцыйныя ўлады РФ ні пра адно затопленае судна не паведамлялі. Яно проста затанула. Не выключана, што карабель перавозіў вайсковы груз для Узброеных Сіл РФ. Іначай навошта рабіць выгляд, што нічога не адбылося?» — напісаў эксперт, апублікаваўшы фота паўзатопленага судна.

Паводле папярэдніх звестак, гаворка пра даволі буйны карабель даўжынёй больш за 140 метраў.

Зазначым, што камандуючы Сіламі беспілотных сістэм ЗСУ Роберт «Мадзяр» Броўдзі раней паведамляў пра ўдары па расійскім «ценявым флоце» 6 і 7 жніўня — паводле ягоных звестак, тады былі пашкоджаныя два танкеры і чатыры сухагрузы ў акваторыях Чорнага і Азоўскага мораў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках