«Мадяр» распавёў пра вынікі аперацыі «Крымскі рубільнік»
- 14.08.2026, 11:04
- 1,174
Украінскія дроны паразілі сотні энергавузлоў расіян.
У перыяд з 1 па 13 жніўня Сілы беспілотных сістэм Украіны нанеслі магутныя ўдары па 240 энергавузлах расійскіх захопнікаў.
Пра гэта заявіў камандзір СБС Роберт «Мадяр» Броўдзі у Telegram.
Паводле слоў Мадяра, яго байцы актыўна абясточваюць стацыянарныя радыёлакацыйныя станцыі і іншыя элементы СПА РФ.
Менавіта гэта дазволіць парушыць сістэму абароны неба і пракласці шлях для новых удараў Сіл абароны Украіны.
«Акупацыйны нуар: +29 энергавузлоў на Поўдні ВОТ наведала Птушка СБС у межах аперацыі «Крымскі рубільнік off», — абвясціў «Мадяр» новыя вынікі працы сваіх воінаў.