Беларус ударыў амапаўца падчас святкавання 3 ліпеня
6- 8.07.2026, 21:58
- 4,164
Інцыдэнт адбыўся ў Гродне.
У Гродне падчас святочных мерапрыемстваў з нагоды 3 ліпеня затрымалі 54-гадовага мужчыну, які, паводле інфармацыі Telegram-канала 102.Neman, ударыў супрацоўніка АМАП на кантрольна-прапускным пункце.
Інцыдэнт адбыўся каля поўначы. Мужчына быў п'яны і паспрабаваў прайсці ў зону правядзення мерапрыемстваў праз КПП, які быў прызначаны толькі для выхаду людзей.
Супрацоўнік міліцыі неаднаразова зазначыў яму, што для ўваходу трэба прайсці ў зону дагляду. У адказ мужчына, як сцвярджае крыніца, пачаў паводзіць сябе агрэсіўна і ўдарыў праваахоўніка далонню па галаве.
У выніку гродзенца затрымалі і змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання.
Узбуджана крымінальная справа за супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў пры выкананні абавязкаў па ахове грамадскага парадку, з ужываннем гвалту. Санкцыя такая: арышт, абмежаванне волі на тэрмін да 5 гадоў альбо пазбаўленне волі на тэрмін да 7 гадоў.