14 жнiўня 2026, Пятніца, 0:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З беларускіх гоншчыкаў зняты ўсе абмежаванні

З беларускіх гоншчыкаў зняты ўсе абмежаванні

Таксама адменены санкцыі супраць расійскіх спартсменаў.

Сусветная рада па аўтамабільным спорце FIA прыняла рашэнне аб адмене любых абмежаванняў у дачыненні да гоншчыкаў з Расіі ці Беларусі.

Адныне спартсмены з гэтых краін змогуць удзельнічаць у міжнародных спаборніцтвах пад уласнымі сцягамі, а таксама з выкарыстаннем гімнаў. Пра гэта паведаміла прэс-служба FIA.

Абмежаванні былі зняты і ў дачыненні да любых службовых асоб, якія цяпер змогуць вяртацца пад сваімі сцягамі.

Да гэтага спартсмены з Расіі і Беларусі былі вымушаныя падпісаць абавязацельства аб нейтралітэце — гэта норма таксама была адмененая.

Акрамя таго, у перыяд дзеяння абмежаванняў спартсмены з РФ і Беларусі часта выступалі пад сцягамі іншых дзяржаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках