СМІ: Камандзіра «Хартыі» ўратаваў цуд
1- 31.07.2026, 16:26
- 3,282
У нападніка не спрацавала зброя.
У мужчыны, які спрабаваў учыніць замах на камандзіра карпуса НГУ «Хартыя» Ігара Абаленскага, не спрацавала зброя, піша «Украінская праўда» са спасылкай на крыніцы сярод праваахоўнікаў.
Выданне паведамляе, што мужчына падышоў да камандзіра ў Харкаве ззаду.
Паводле інфармацыі выдання, мужчыну, які рыхтаваўся ўчыніць замах на Абаленскага, затрымалі 31 ліпеня каля барбершопа ў Харкаве. У падазраванага, якім апынуўся 69-гадовы харкаўчанін, канфіскавалі пісталет Макарава і патроны.
Паводле версіі следства, мужчыну дыстанцыйна завербавалі спецслужбы краіны-агрэсара РФ, выдаючы сябе за прадстаўнікоў СБУ, піша УП. Яны завербавалі мужчыну, пераконваючы яго, што Абаленскі нібыта «здраднік», гаворыцца ў матэрыяле. У якасці пацверджання мужчыну даслалі згенераваную ШІ фатаграфію з нібыта Абаленскім на фоне Крамля ў футболцы з расійскай сімволікай.
Затрыманы заявіў, што зброю яму перадалі ў Харкаве па ўказанні куратара, піша выданне. Зараз праваахоўнікі ўсталёўваюць, хто перадаў зброю, аналізуюць запісы з камер відэаназірання і правяраюць магчымых саўдзельнікаў.