МЗС Польшчы выклікаў пасла РФ на дыван
- 31.07.2026, 16:49
З-за падзення ракеты пад Люблінам.
Прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск заявіў, што МЗС выклікаў пасла РФ у сувязі з падзеннем расійскай крылатай ракеты на тэрыторыі краіны.
Пра гэта ён паведаміў на сваёй старонцы ў сацсетцы X у пятніцу, 31 ліпеня.
«Сёння Міністэрства замежных спраў Польшчы выклікала расійскага пасла ў сувязі з ракетай, якая ўчора ўпала на тэрыторыі Польшчы», — напісаў кіраўнік урада.
Падчас масіраванай расійскай атакі на Украіну ў ноч на 30 ліпеня ў Польшчы прагрымеў магутны выбух. Раніцай польская паліцыя паведаміла, што выявіла ў Люблінскім ваяводстве варонку і абломкі неапазнанага аб’екта. Іх знайшлі ў полі паміж вёскамі Тарнава-Калонія і Токары.
Пазней Туск паведаміў, што на тэрыторыі краіны ўпала, верагодна, расійская ракета Х-101. Ён заявіў, што на дадзены момант няма падстаў лічыць, што Польшча была наўмыснай мэтай РФ.
Сёння МЗС Польшчы выклікала расійскага пасла ў сувязі з ракетай, якая ўчора ўпала на тэрыторыі Польшчы.
— Donald Tusk (@donaldtusk) 31 ліпеня 2026